Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Дзіцячае свавольства з агнём.

Дата: 18 декабря 2022 в 15:23, Обновлено 18 декабря 2022 в 16:11
68 просмотров

Дзіцячае свавольства з агнём можа стаць прычынай пажару. Як паказвае практыка, часта такія пажары адбываюцца з-за недастатковага кантролю дзяцей з боку бацькоў.

Ва ўзросце ад трох да сямі гадоў у гульнях дзеці часта паўтараюць паводзіны дарослых. Так яны імкнуцца да самастойнасці, асабліва гэта праяўляецца, калі дзеці застаюцца адны. Не варта паказваць дзецям благі прыклад, бо яны як "губка", убіраюць у сябе ўсё што бачаць і лічаць гэта правільным. Нельга быць упэўненым у тым, што дзіця, якое засталося дома адно, не вырашыць пагуляць са скрынкай запалак або запальнічкай, якія яно бачыла ў дарослых.
Каб пазбегнуць пажару ад дзіцячага свавольства з дзецьмі трэба праводзіць прафілактычныя гутаркі, якія дапамогуць скараціць колькасць няшчасных выпадкаў. Трэба імкнуцца да таго, каб дзіця ўсвядоміла, што запалкі - не цацка, а агонь - не забава.
Ашмянскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях нагадвае: будзьце прыкладам ва ўсіх сітуацыях, звязаных з выкананнем правілаў пажарнай бяспекі; не пакідайце на бачным месцы запалкі і запальніцы; не даручайце дзецям распальваць печы, а таксама самастойна ўключаць электрабытавыя прыборы; не пакідайце дзяцей без нагляду дарослых.
Вучыце дзяцей правілам бяспечных паводзін. У дзяцей павінна быць шчаслівае і бяспечнае дзяцінства!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.