Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

"Давайце размаўляць па-беларуску"

Дата: 5 июля 2019 в 11:39, Обновлено 12 марта 2021 в 08:35
Автор: Шестак Т. М.

"Давайце размаўляць па-беларуску!"

     Часцей за ўсё бывае так, дзіця ідзе ў першы клас, а не толькі не ведае беларускай мовы, але, нават, ніколі і не чула яе меладычнасці і чысціні. Бацькі з жахам садзяцца з сынам, або з дачкой рабіць дамашнюю работу па-беларускай мове і адчуваюць, што ахапіць неахопнае адразу не атрымліваецца. Згублены нейкі перыяд часу, калі можна было далучаць дзіця да роднай мовы яшчэ з маленства.

     Што рабіць? Плаціць грошы рэпетытарам, альбо ёсць іншы варыянт рашэння праблемы? Прапануем бацькам некалькі парад паступовага знаёмства дзяцей дашкольнага ўзросту з роднай мовай.

     Па-першае, калі ваша дзіця наведвае  установу дашкольнай адукацыі, то вы павінны ведаць, што існуюць заняткі на беларускай мове ў групах сярэдняга і старэйшага ўзросту. Акрамя таго, праводзяцца фальклорныя святы, напрыклад “Калядкі”, «Вялікдзень», на якіх дашкольнікаў знаёмяць з культурай беларускага народу, яго мовай, традыцыямі, абрадамі, рамёсламі. На гэтыя святы заўсёды запрашаюцца бацькі. Вось вам і першая ступень адукацыі маленькіх беларусаў.

     А далей бацькам трэба развіваць дзіця самастойна ў сям’і. З чаго пачаць? Пачніце з калыханак, чытання кніжак-малютак, прывітання на роднай мове. Затым звярніцеся да збораў ў садок у гульнявой форме. “А давай апранацца па-беларуску!” – прапануйце малышу. І называйце яго адзенне: шкарпэткі, насоўка, кішэнька, каўнерык, гузікі, боцікі і г.д.    

     Праз некалькі дзён ваша дзіця без памылак будзе знаходзіць адпаведную рэч, а потым і само назаве яе па-беларуску.

     На кухні хай маці пакліча  дачушку гатаваць ежу па-беларуску. Назвы садавіны, гародніны, электрапрыбораў дзеці запомняць хутка і з задавальненнем будуць ужываць іх у размове з іншымі людзьмі. Тым часам тата, займаючыся рамонтам кватэры, разам з сынам разбіраюцца, якія патрэбны цвікі, гаечныя ключы, дошкі, шпалеры і іншае.

     Ідучы па вуліцы з маленькім грамадзянінам Беларусі, раскажыце яму аб памятніках архітэктуры  гораду, назавіце па-беларуску назвы крамаў, транспарту, дрэвы ў парку, хатніх і дзікіх жывёл. Не трэба навязваць малышу размову, калі ён змарыўся, хоча адпачыць або пагуляць. Рухайцеся паступова, але ўпарта і тады, калі ваша дзіця пойдзе у школу, вы убычыце, што нездарма бавілі з ім час, далучаючы яго да роднай мовы.

     Лічыце, гэта займае шмат часу, ці патрабуе дадатковых ведаў? Не? Тады, не адкладаючы, бярэмся за работу. 

     Прапануем вам беларускія сайты, на якіх вы можаце знайсці матэрыял па навучанню дзяцей беларускай мове. 

"Вясёлка" - часопiс для дзяцей i iх бацькоў 

http://www.veselka.by

  

"Буся" - чытанка-маляванка для дашкольнікаў



http://www.veselka.by

  

Народныя казкі для дзетак ад ЮНІСЕФ



https://kazki.unicef.by

  

Вершы.ru 
- нацыянальны паэтычны партал, на якiм вы знойдзеце вершы для дзяцей на беларускай мове.



http://www.vershy.ru/category/vershy-dlya-dzyatsei

  

Казкi беларускiя



http://kazki.by

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.