Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Залатая восень.

Дата: 13 октября 2022 в 20:37, Обновлено 19 ноября 2022 в 17:49
99 просмотров

Што можа быць больш прыемным, чым прагулка з дзецьмі? Прагулка - гэта адно з асноўных аздараўленчых мерапрыемстваў у дзіцячым садку, якая папярэджвае ахову і ўмацаванне здароўя дзяцей, паўнацэннае фізічнае развіццё, розную рухальную дзейнасць дзяцей.

Прагулка ў жыцці дзіцяці займае важнае месца. Падчас прагулкі адбываецца спазнанне навакольнага свету, разумовае развіццё, дзіця вучыцца мець зносіны з аднагодкамі.

У час прагулак, мае дзеці, атрымліваюць шмат новых уражанняў і ведаў, вучацца аналізаваць, супастаўляць, рабіць вывады аб узаемасувязях у прыродзе. Замацоўваюць веды аб сезонных з'явах, атрыманыя на занятках веды аб раслінным і жывёльным свеце.
Восеньскі шпацыр з дзецьмі прынося бясспрэчную карысць: развіццё пазнавальных працэсаў (памяці, мысленні, уяўленні, гаворкі, творчых навыкаў, фармаванне цікавасці да роднай прыроды і таму, што з ёй адбываецца. Пры рэгулярных занятках такога. тыпу ў дзяцей паступова складаецца яркае, дакладнае ўяўленне аб кожнай пары года, яго адметных асаблівасцях.Неўзабаве дзеці з лёгкасцю змогуць адказаць на пытанні аб тым, чым зіма адрозніваецца ад восені, а восень ад лета.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.