Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Выхаванне грамадзяніна і патрыёта

Дата: 4 октября 2022 в 19:19
49 просмотров

Рэкамендацыі для бацькоў
Калі ў дзяцінстве дзіця адчула пачуццё суперажывання да другога чалавека, радасць ад добрага ўчынку, гонар за сваіх бацькоў, усхваляванне ад сутыкнення з добрым учынкам, ён прыдбаў эмацыянальны вопыт. Тым самым будуць пабудаваны шляхі для асацыяцый эмацыянальнага характара, а гэта з’яўляецца асновай, фундаментам больш глыбокіх пачуццяў, умовай паўнацэннага развіцця чалавека.

Выхаванне маленькага патрыёта пачынаецца з самага блізкага для яго -- роднага дома, вуліцы, дзе ён жыве, дзіцячага сада.

Звяртайце ўвагу дзіцяці на прыгажосць роднага города, вёскі.

У час прагулкі раскажыце, што знаходзіцца на вашай вуліцы, пагаварыце аб значэнні кожнага аб’екта.
Дайце прадстаўленні аб рабоце грамадскіх устаноў: пошты, магазіна, бібліятэкі і г.д. Поназірайце за работай супрацоўнікаў гэтых устаноў, адзначце каштоўнасць іх працы.
Разам з дзіцем прымайце ўдзел у працы па добраўпарадкаванні і азеляненні свайго двара.
Пашырайце асабісты кругазор: наведванне музееў, выстаў, экскурсіі да памятных месцаў свайго края, прагляд тэлеперадач аб гісторыі нашай краіны.
Вучыце дзіця правільна ацэньваць свае ўчынкі і ўчынкі іншых людзей.
Чытайце яму кнігі аб радзіме, яе героях, аб традыцыях, культуры свайго народа; арганізоўвайце сумесныя сямейныя паездкі, экскурсіі.
Хваліце дзіця за жаданне падтрымліваць парадак, прыкладныя паводзіны ў грамадскіх месцах.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.