Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

"Якія вітаміны патрэбны дзецям восенню".

Дата: 8 сентября 2022 в 00:44, Обновлено 8 сентября 2022 в 00:49
71 просмотр

Восень-пара холаду, зацяжных дажджоў і вітаміноза. Менавіта тым часам адбываецца ўсплёск захворвання. У восеньскі перыяд дзеці пакутуюць не столькі ад прастуд, колькі ад нашэсця вірусаў пры паніжаным імунітэце. Выйсце ёсць - вітамінізацыя. Галоўныя вітаміны восенню, гэта вітамін В6, аскарбінавая кіслата, вітаміны А, Е, D.
Морква, капуста, бульба, фасоля, грэцкі арэх, жаўток яек - гэтыя прадукты ўтрымліваюць вітамін В6, які трэба ўжываць для павышэння імунітэту, адказвае за паляпшэнне працы сардэчна-сасудзістай і нервовай сістэмы.
Капуста, перац, цыбуля, пятрушка, рабіна, шыпшына, цытрусавыя - утрымоўваюць вітамін С. Гэты вітамін спрыяе паляпшэнню агульнага стану здароўя, павялічвае імунітэт, гуляе важную ролю ў абмене рэчываў.
Вітамін А ўвосень можна ўжываць для падтрымання добрага стану валасоў, зубоў і імунітэту. Крыніцы вітаміна А - гэта алей, сыр, мяса, рыба, печань, морква, брокалі.
Арэхі, аліўкавы і льняны алей, гарох, жыта, грэчка, аўсяныя шматкі - крыніцы вітаміна Е. Спрыяе агульнаму аздараўленню ўсяго арганізма.
У восеньскі перыяд, калі няма яркага сонца, арганізм мае патрэбу ў вітаміне D. Вітамін D восенню можна атрымаць, ужываючы жаўткі яек, сметанковае масла, малако, смятана, ласось.
Адказвае за ўзровень кальцыя ў арганізме, прадухіляе развіццё астэапарозу.
Прыкметы недахопу вітаміна А.
- сухасць скуры, пачырваненні і лушчэнні; - падвышаная ўспрымальнасць да інфекцый; - пачырваненне вачэй, адчуванне палення, парушэнне змрочнага зроку.
Чым пагражае недахоп вітаміна D?
Развіццём рахіту. Сярод яго ранніх прыкмет - раздражняльнасць, парушэнне сну, потлівасць скуры на патыліцы, разбурэнне зубоў, як бы "размякчэнне" костак са скрыўленнем ног.
Чым пагражае недахоп вітаміна Е?
Разбурэннем чырвоных крывяных клетак, развіццём некаторых відаў анеміі, паслабленнем цягліцавых валокнаў.
Паважаныя бацькі! Памятайце, не толькі вітаміны восенню карысныя для падтрымання імунітэту дзяцей. Не варта забываць і пра прагулкі на свежым паветры, рэгулярныя заняткі спортам, трэніроўкі, пра здаровы лад жыцця і рэжым дня дзяцей.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.